Колькасць машын, што трапілі ў ДТЗ пад Менскам, павялічылася да 37
5- 12.03.2009, 9:52
Буйная аварыя адбылася ў сёння каля 8.00 на 20-м кіламетры аўтадарогі Менск - Магілёў.
Як раней паведамляў «Інтэрфакс» са спасылкай на ДАІ міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, на трасе М-4 пад Менскам ва ўмовах моцнага туману сутыкнулася 25 аўтамабіляў. Зараз колькасць пацярпелых машын павялічылася да 37, піша БелТА.
На месца ДТЗ выехалі супрацоўнікі ДАІ і медыкі. Верагодней за ўсё, прычынай сутыкнення стала незахаванне кіроўцамі дыстанцыі бяспекі.