25 снежня 2024, Серада, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казулін і Лябедзька сустрэліся з прэм'ер-міністрам Літвы

9

Лідэры дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька і Аляксандр Казулін 13 сакавіка сустрэліся ў Вільні з прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам.

«Асноўная тэма гутаркі — месца і роля Літвы ў фарміраванні палітыкі Еўрапейскага Звяза па беларускім пытанні», — паведаміў сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька.

«Мы выказалі ўсе свае асцярогі рызыкаў і пагрозаў правядзення дыялогу па мадэлі, якая рэалізоўваецца сёння. Нельга сказаць, што сёння скончаная выпрацоўка пазіцыі самой Вільні па Беларусі і такіх пытаннях, як запрашаць Лукашэнку ў Прагу ці не запрашаць, замарожваць санкцыі на 6 месяцаў з умовамі ці без умоваў», - сказаў ён.

Беларускія палітыкі падзяліліся ўражаннямі і распавялі пра вынікі паездкі ў Страсбург. Яна праходзіла пры падтрымцы літоўскага боку, і ў прыватнасці, дэпутата Еўрапарламента Лаймы Андрыкене і Міністэрства замежных справаў Літвы. Як лічыць Анатоль Лябедзька, вельмі важна, каб размова пра Беларусь і пра існуючыя праблемы праходзіла і паміж прэм'ерам-міністрамі, і паміж міністрамі замежных справаў розных краінаў.

«Зараз вельмі важна, каб завязалася такая дыскусія. У Страсбургу мы, на жаль, адчулі, што па шмат якіх пытаннях ужо рашэнні сфарміраваныя на 80-90 адсоткаў. І зараз мы спрабуем гэта ўсё павярнуць у іншы бок. Таму неабходна прыводзіць аргументы і доказы, што нельга Еўропе сыходзіць у гэтай сітуацыі ад еўрапейскіх і маральных каштоўнасцяў. Таму што гэта гучыць як здрада», - адзначыў палітык.

Андрус Кубілюс, па словах Анатоля Лябедзькі, у сваю чаргу адзначыў, што гэтая гутарка прымушае літоўскі бок «яшчэ раз правесці ў сябе вельмі сур'ёзную дыскусію».

У Анатоля Лябедзькі і Аляксандра Казуліна 13 сакавіка адбудзецца таксама сустрэча з міністрам замежных справаў Літвы з Вігаўдасам Ушацкасам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках