27 снежня 2024, Пятніца, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з лідэрамі Саюза палякаў Беларусі

Лех Качынскі прыняў сёння старшыню непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс.

Разам з Анжалікай Борыс у сустрэчы прыняў удзел актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.

У інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Пачобут паведаміў, што кіраўніцтвам СПБ прынятае рашэнне пакуль не даводзіць да агульнага ведама сутнасць перамоваў з прэзідэнтам Польшчы.

«Мы вельмі ўдзячныя прэзідэнту Польшчы за падтрымку. Напярэдадні з'езду Саюза палякаў Беларусі склалася вельмі цяжкая сітуацыя – на дэлегатаў аказваецца велізарны ціск, людзям пагражаюць звальненнем з працы ў выпадку, калі яны прымуць удзел у з'ездзе арганізацыі. Мы вырашылі пакуль не распавядаць падрабязнасці сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы, каб яшчэ больш не «разгойдваць» сітуацыю. Мы заяўляем, што ў выпадку, калі беларускія ўлады сарвуць з'езд, мы выйдзем на плошчу і правядзем акцыю пратэсту», -- заявіў Анджэй Пачобут.

7-ы з'езд незалежнага Саюза палякаў у Беларусі адбудзецца 14-15 сакавіка. На ім будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў Польшчы і польскага Сойма. Удзельнікі з'езду правядуць выбары кіраўніцтва саюза і падвядуць вынікі дзейнасці арганізацыі за апошнія чатыры гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках