3 траўня 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля міліцэйскага ператруса апазіцыянер патрапіў у лякарню

2

Лідэру грамадзянскай ініцыятывы «Астравецкая атамная – гэтае злачынства» Мікалаю Ўласевіча стала дрэнна пасля таго, як да яго дамоў нечакана прыйшлі міліцыянты.

12 сакавіка ў ягонай кватэры адбыўся ператрус, апазіцыянер моцна перахваляваўся. На наступны дзень яго шпіталявалі – арытмія сэрца.

Мікалаю Ўласевічу 57 год, ён інвалід 3 групы, з 2003 года — беспрацоўны. Працаваў настаўнікам у Астравецкім раёне, выкладаў геаграфію, фізкультуру і працу. Пасля таго, як пачаў дамагацца праз суд своечасовай выплаты заробку, з ім не падоўжылі кантракт.

Нагадаем, ператрус у кватэры Ўласевіча праводзіўся з санкцыі пракурора раёна на падставе заявы начальніка Ўпраўлення КДБ па Астравецкім раёне Шмурэя аб тым, што «4 сакавіка ў вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна распаўсюджвалася літаратура невядомага характару».

12 сакавіка таксама быў праведзены ператрус у кватэры яшчэ аднаго сябра грамадскай ініцыятывы «Астравецкая атамная – гэтае злачынства» Івана Крука. Да яго дамоў прыйшлі тры міліцыянты з панятымі і санкцыяй раённага пракурора на агляд кватэры.

Ператрусы былі звязаныя з выхадам незалежнай газеты «Астравецкі веснік», у якой крытыкавалася будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Астравецкага раёна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках