Больш за 90% гатовай прадукцыі прадпрыемстваў – на складах
15- 16.03.2009, 13:11
Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці на 1 сакавіка ў фактычных коштах склалі 91,3%, ці 6 трлн. 442,6 млрд. рублёў.
На 1 сакавіка 2008 года гэтыя суадносіны складалі 52,7%, на 1 лютага 2009 — 84,6%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Найбольшыя суадносіны запасаў і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці склаліся ў лёгкай прамысловасці — 196%, машынабудаванні і металаапрацоўцы — 167,7%.
У лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці запасы гатовай прадукцыі да сярэднемесячнага аб'ёму да 1 сакавіка дасягнулі 108,8% (на 1 сакавіка 2008 года — 65,2%), у харчовай прамысловасці — 96% (76,8%), у прамысловасці будматэрыялаў — 74,8% (50,1%), у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці — 81,8% (41,1%), у паліўнай прамысловасці — 6,4% (7,8%), у чорнай металургіі — 61,2% (5,9%).