23 снежня 2024, панядзелак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладыя беларусы нагадалі Еўразвязу аб палітвязнях і зніклых (Фота, відэа)

21
Маладыя беларусы нагадалі Еўразвязу аб палітвязнях і зніклых (Фота, відэа)

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі і сем'ямі зніклых палітыкаў прайшла 16 сакавіка ў цэнтры Менска.

Больш за 100 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», «Маладой Беларусі» і «Моладзі БНФ» прыйшлі ў Дзень беларускай салідарнасці ў 20.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска. Маладыя апазіцыянеры трымалі партрэты палітвязняў – арыштаваных лідэраў прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенкі, актывіста «Маладога Фронту» Арцёма Дубскага, зніклых у Беларусі лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, журналіста Зміцера Завадскага, праваабаронцы Яны Поляковой, якая скончыла жыццё самагубствам, гвалтоўна закліканых у войска моладзевых лідэраў Франака Вячоркі, Івана Шыла і Зміцера Хведарука, прысуджаных да абмежавання волі за ўдзел у акцыі пратэсту ўдзельнікаў «Працэсу-14».

Удзельнікі акцыі разгарнулі расцяжкі «Свабоду палітвязням!» і «Салідарнасць», а таксама ўзнялі сцягі Еўрапейскага Звяза. Дэманстранты скандавалі лозунгі «Свабоду палітвязням!» і «Жыве Беларусь!».

Дэманстранты адзначылі той факт, што 16 сакавіка міністрамі замежных спраў краін Еўразвяза быў падоўжаны мараторый на візавыя санкцыі супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнка. У сувязі з гэтым актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель заявіў на акцыі праз мегафон:

«Мы патрабуем спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Патрабуем вызваліць палітычных зняволеных, цалкам апраўдаць удзельнікаў «Працэсу 14-ці», маладых людзей, якія адбываюць пакаранне за ўдзел у вулічных акцыях. Патрабуем спыніць пераслед моладзі за яе палітычную пазіцыю. Дазволіць вольнае распаўсюджванне незалежнай прэсы. Дазволіць свабоду сходаў. У нашай краіне зноў з'явіліся палітычныя зняволеныя. Нягледзячы на гэта, 16 сакавіка былі зноў прыпыненыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, які непасрэдна вінаваты ў тым, што людзі знаходзяцца за кратамі за іх палітычную пазіцыю. Мы пратэстуем супраць гэтага рашэння і патрабуем свабоды для палітвязняў!».

У гэты раз ўлады не ладзілі правакацыі, нематывавана збіваючы людзей, таму акцыя прайшла мірна. За мерапрыемствам назіралі супрацоўнікі міліцыі і АМАПа ў цывільным і здымалі тое, што адбываецца на відэакамеры. Некалькі разоў прагучаў праз міліцэйскі мегафон заклік да людзей, якія сабраліся на плошчы, «спыніць несанкцыянаваную акцыю». У адказ дэманстранты гучна праскандавалі «Жыве Беларусь!».

Журналісты, якія прысутнічалі на акцыі, сталі сведкамі паказальнай гутаркі двух супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным: «Хочаш, пакажу твайго брата? вунь, глядзі, стаіць з партрэтам, чацвёрты ў шэрагу...».

Дэманстранты таксама заклікалі беларусаў выйсці 25 сакавіка на акцыю, прымеркаваную да Дня Волі. Заланаваны збор у 18.00, каля будынку Акадэміі Навук.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках