5 лiстапада 2024, aўторак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першыя вучэнні калектыўных сілаў АДКБ пройдуць увосень у Казахстане

2

Міністр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў паведаміў, што ў верасні на тэрыторыі Казахстана пройдуць першыя вучэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання дзяржаваў АДКБ.

"Мяркуецца забяспечыць гэтыя сілы сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай, спецыяльна распрацаванай формай адзення і экіпіроўкай", - сказаў ён на пашыраным паседжанні калегіі Мінабароны РФ.

А.Сердзюкоў паведаміў, што з расейскага боку ў склад Калектыўных сілаў увойдуць паветрана-дэсантная дывізія і асобная паветрана-дэсантная брыгада.

Таксама, па словах А.Сердзюкова, значным мерапрыемствам для Узброеных сілаў РФ у бягучым годзе будзе аператыўна-стратэгічнае вучэнне "Захад- 2009".

"Яно плануецца сумесна з узброенымі сіламі Беларусі. Прапрацоўваецца пытанне ўдзелу ў гэтых вучэннях Узброеных сілаў Рэспублікі Казахстан", - сказаў міністр.

Эксперты называюць калектыўныя сілы бяспекі АДКБ – карнымі вайсковымі групоўкамі, створанымі спецыяльна для задушэння мірных дэманстрацыяў пратэстаў у краінах, што ўваходзяць у АДКБ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках