27 снежня 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На біржы курс даляра знізіўся на 51 рубель

21

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 19 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША знізіўся на 51 рубель і склаў 2.810 рублёў.

Такім чынам, курс амерыканскай валюты вярнуўся да значэння, якое было 18 лютага 2009 года, перадае БелаПАН.

Па дадзеных БВФБ, 19 сакавіка ў таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 24 банкі. Аб'ём угод склаў 21 млн. 456 тыс. (попыт — 21 млн. 456 тыс., прапанова — 25 млн. 726 тыс.).

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 23 банкі. Аб'ём угод склаў 256 млн. 740 тыс. (попыт — 256 млн. 736 тыс., прапанова — 259 млн. 842 тыс.), а курс знізіўся на 0,04 рубля і склаў 83,08 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах па еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём угод склаў 9 млн. 398 тыс. (попыт — 9 млн. 413 тыс., прапанова — 2 млн. 919 тыс.), а курс вырас на 66 рублёў і склаў 3.790 рублёў за еўра.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках