24 снежня 2024, aўторак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрмін зняволення Уладлены Функ зацягваецца

7

Наўгародскае абласное ўпраўленне Федэральнай міграцыйнай службы адказала на запыт Беларусі наконт грамадзянкі РФ Уладлены Функ.

У запыце беларускі бок прасіў пацвердзіць ці абвергнуць яе рэгістрацыю ў Вялікім Ноўгарадзе.

«Запыт наконт Брусковай (Функ) паступіў у нашае ўпраўленне ў сераду з Наўгародскага ГУУС, у чацвер мы накіравалі ў ГУУС адказ», — цытуе РИА «Новости» прадстаўніка аблупраўлення ФМС.

Супрацоўнік упраўлення не пракаментаваў, які менавіта адказ дало ўпраўленне на запыт беларускага боку. Ён таксама не змог нават прыкладна назваць дату, калі паступіць адказ Наўгародскага УФМС у Беларусь.

«Мы адправілі адказ на запыт у чацвер, відаць, у ГУУС ён патрапіць у пятніцу, калі ён будзе адпраўлены беларускаму боку і калі ў Беларусі яго атрымаюць — гэта пытанне да супрацоўнікаў унутраных справаў», — дадаў суразмоўца.

Крыніца ў ГУУС Вялікага Ноўгарада пацвердзіла агенцтву інфармацыю з Наўгародскага аблупраўлення ФМС. Паводле яе словаў, «адказ з УФМС, верагодна, будзе атрыманы заўтра, тады мы даведаемся яго сэнс і будзем вырашаць пытанне аб адпраўцы адказу ў Беларусь».

Амерыканскі адвакат Эмануіл Зельцэр і яго сакратарка, расейская грамадзянка Уладлена Функ (Брускова), якая мела рэгістрацыю ў Вялікім Ноўгарадзе, былі затрыманыя ў аэрапорце «Менск-2» у сакавіку 2008 года па абвінавачванні ў выкарыстанні загадзя ілжывых дакументаў, да якога пасля праваахоўныя органы Беларусі дадалі абвінавачванне ў супрацьзаконным зборы камерцыйнай інфармацыі.

Менскі гарсуд у жніўні прысудзіў Зельцэра да трох гадоў пазбаўлення волі, Функ - да аднаго. Тэрмін пакарання Уладлены Функ, які яна адбывала ў Гомельскай выпраўленчай калоніі, скончыўся 12 сакавіка бягучага года. Адразу ж пасля вызвалення жанчына была затрыманая міліцыянтамі і змешчаная ў ізалятар часавага ўтрымання.

Беларускія ўлады прынялі рашэнне аб дэпартацыі Уладлены Функ з забаронай наведваць Беларусь на працягу дзесяці гадоў.

Як заявіў журналістам напярэдадні яе адвакат Дзмітры Гарачка, беларускі бок пакуль не прыняў канчатковае рашэнне наконт краіны, у якую будзе высланая яго падабаронная. Адвакат таксама паведаміў, што Уладлена Функ збіралася пакінуць Белорусь адразу ж пасля вызвалення, у яе ўжо быў квіток на самалёт у ЗША.

На думку абароны, факт рэгістрацыі Функ у Вялікім Ноўгарадзе раней быў пацверджаны як дакументальна, так і на судовым працэсе па яе справе.

Як лічыць адвакат, беларускі бок зацягвае высыланне Функ з краіны. У тым выпадку, калі рэгістрацыя Функ у Вялікім Ноўгарадзе не пацвердзіцца, яе вышлюць у ЗША, дзе яна мае від на жыхарства, патлумачыў яе абаронца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках