25 снежня 2024, Серада, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Чэхіі занепакоены гвалтоўнымі прызывамі ў войска моладзевых лідэраў

Міністр замежных спраў Чэхіі будзе сачыць за сітуацыяй з гвалтоўным прызывам у войска моладзевых лідэраў Беларусі.

Карл Шварцэнберг, міністр замежных спраў Чэшскай рэспублікі, якая зараз старшынюе ў Еўрапейскім Звязе, выказаў сваю занепакоенасць у сувязі з палітычным «прызывам» у беларускае войска моладзевых актывістаў. Аб гэтым ён паведаміў у лісце, які прыйшоў старшыні Партыі БНФ Лявону Баршчэўскаму і ягонаму намесніку Вінцуку Вячорке.

У сваім лісце Карл Шварцэнберг паведамляе, што дасведчаны з сітуацыяй так званага «прызыву» моладзевых лідэраў Беларусі: Франака Вячоркі, Івана Шылы і Зміцера Хведарука.

«26 студзеня гэтага года на сустрэчы ў Брусэлі я асабіста размаўляў аб гэтым з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Мартынавым, пасля, 30 студзеня, я звярнуўся да яго ў пісьмовым выглядзе, -- вядзецца ў лісце міністра замежных спраў Чэхіі. -- Я папрасіў яго надаць належную ўвагу на тое, што адбываецца з гэтымі маладымі людзьмі. Хачу вас запэўніць, што і ў наступным буду сачыць за сітуацыяй».

Нагадаем, што 28 студзеня ў Менску былі схопленыя і адпраўленыя ў войска моладзевыя лідэры Франак Вячорка і Іван Шыла. У той жа дзень быў затрыманы актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук. Яго адвезлі ў турму на Акрэсціна, дзе ўтрымлівалі два дні. У гэты час апазіцыянера ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі і КДБ адвезлі ў лякарню, дзе медыкі прызналі яго прыдатным да службы ў войску. 30 студзеня з турмы на Акрэсціна Хведарука адправілі служыць у транспартныя войскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках