24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікаў судзяць за святкаванне калядаў

Баранавіцкіх актывістаў Міколу Чарнавуса і Рыгора Грыка будуць судзіць за «несанкцыянаванае святкаванне» калядаў ля елкі 12 студзеня ў Баранавічах.

Мікола Чарнавус і Рыгор Грык атрымалі позвы ў суд Баранавіцкага раёна ў якасці асоб, якіх прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23 ч. 34.2 Адміністрацыйнага кодэкса РБ «за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства». Судовае паседжанне адбудзецца 4 сакавіка, перадае «Радыё Рацыя».

Нагадаем, 12 студзеня каля 40 баранавіцкіх прадпрымальнікаў сабраліся ля елкі на галоўнай плошчы горада. Яны запрасілі туды і прадстаўнікоў гарадской улады, каб павіншаваць з святамі і выказаць набалелае. Але чыноўнікі праігнаравалі запрашэнне. Прадпрымальнікі павіншавалі адзін аднаго і разыйшліся.

Праз 2 тыдні да актывістаў Міколы Чарнавуса і Рыгора Грыка прыйшоў участковы, каб скласці пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Нягледзечы на тое, што Чарнавуса ў гэты дзень наогул не было ў горадзе і ён мае дакументальнае падцверджанне гэтага, праваахоўныя органы не ўпусцілі шанец для пакарання актывіста.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках