27 снежня 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні забаранілі адзначаць гадавіну ўтварэння БНР

Гарадзенскія ўлады не дазволілі гарадзкой арганізацыі партыі Беларускі Народны Фронт правесці ў горадзе святкаванне Дня Волі 25 сакавіка.

Намеснік старшыні гарвыканкама Ірына Сенчанкова ў пісьмовым адказе паведаміла,што мерапрыемства ў выглядзе ўрачыстага зхода, прысвечанага гадавіне ўтварэння БНР на Савецкім пляцы правесці немагчыма ў сувязі з тым, што гэта мейсца не ўваходзіць у пералік ,зацверджаны гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў, перадае «Радыё Рацыя».

Старшыня ж Гарадзенскай гарадской суполкі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў прытрымліваецца іншай думкі.

«Усе цудоўна ведаюць,што ўлады на праводзяць на Савецкай плошчы шматлікія масавыя мерапрыемствы, калі ж справа датычыць апазыцыйных партый - то дзейнічае нейкая незразумелая забарона», - кажа ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках