26 снежня 2024, Чацвер, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны АДКБ будуць прадаваць адзін адному зброю па ільготных коштах

2

20 сакавіка Дзярждума Расеі ратыфікавала шэраг пагадненняў, закліканых узмацніць бяспеку ў межах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Адно з пагадненняў забяспечвае ўмовы для эфектыўнага функцыянавання штаба, надзяляе яго правамі юрыдычнай асобы, якія дазваляюць заключаць грамадзянска-прававыя дамовы, весці фінансава-эканамічную дзейнасць у межах сваіх функцыяў (акрамя камерцыйнай), а таксама быць пазоўнікам і адказнікам у судзе.

Памяшканне і маёмасць штаба з'яўляюцца недатыкальнымі і карыстаюцца імунітэтам ад любой формы адміністрацыйнага ці судовага ўмяшання. Імунітэт распаўсюджваецца і на вайскоўцаў і грамадзянскі персанал штаба, якія не з'яўляюцца грамадзянамі дзяржавы знаходжання.

Таксама адным з пагадненняў прадугледжаныя ільготныя ўмовы паставак спецтэхнікі і спецсродкаў для аснаджэння праваахоўных органаў і спецслужбаў дзяржаваў — чальцоў АДКБ.

Пагадненнем аб парадку аператыўнага разгортвання, ужывання і ўсебаковага забеспячэння Калектыўных сілаў хуткага разгортвання Цэнтральнаазіяцкага рэгіёна калектыўнай бяспекі вызначаюцца міжнародна-прававыя асновы для падтрымання пастаяннай баявой гатовасці, падрыхтоўкі і ўжывання калектыўных сілаў хуткага разгортвання з мэтай прадухілення і адбіцця магчымай ваеннай агрэсіі і ўдзелу ў сумесных агульнавайсковых, контртэрарыстычных і спецыяльных аперацыях, у тым ліку своечасовага рэагавання дзяржаваў Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна на выклікі і пагрозы нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі.

Як паведамляе Ruvr.ru, Расея таксама заклікала выкарыстаць досвед і магчымасці Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у барацьбе з наркапагрозай, якая зыходзіць з тэрыторыі Аўганістана. Адпаведная пазіцыя была агучаная пастаянным прадстаўніком РФ пры ААН Віталём Чуркіным паседжанні Савета Бяспекі ААН, прысвечаным сітуацыі ў Аўганістане.

ШАС і АДКБ з'яўляюцца рэгіянальнымі арганізацыямі. У першую з іх уваходзяць Расея, Кітай, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан і Узбекістан. У другую – Расея, Казахстан, Арменія, Беларусь, Кіргізія, Таджыкістан і Узбекістан.

Як заявіў Чуркін, «большасць гэтых дзяржаваў ці мяжуюць з Аўганістанам цізнаходзяцца ад яго ў непасрэднай блізкасці. Усе яны церпяць на сабе ўздзеянне негатыўных працэсаў, якія адбыюцца ў Аўганістане. Усплеск міжнароднага тэрарызму там спараджае нестабільнасць у постсавецкіх азіяцкіх краінах. Другая пагроза – гэта плынь наркотыкаў, што ўзмацняецца з Аўганістана, які ператварыўся ў вядучага пастаўшчыка апіятаў на сусветны рынак, перш за ўсё гераіну».

Расея заклікала краіны-удзельніцы АДКБ рэгіянальных арганізацыяў стварыць своеасаблівы антынаркатычны пояс вакол Аўганістана.

Рашэнне аб стварэнні КСАР было прынятае на саміце кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ 4 лютага бягучага года ў Маскве. У склад АДКБ уваходзяць: Расея, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызтан, Таджыкістан і Узбекістан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках