25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыі свабоды і прагрэсу адмоўлена ў памяшканні для з'езду

1

Аргкамітэту Партыі свабоды і прагрэсу адмоўлена ў даванні памяшкання ў Менску для правядзення ўстаноўчага з'езду, запланаванага на 29 сакавіка.

Пра гэта паведаміў БелаПАН лідэр аргкамітэта Уладзімір Навасяд.

«Пасля атрымання адмоваў па даванні памяшканняў сітуацыя ўскладнілася. 21 сакавіка адбудзецца паседжанне аргкамітэта партыі, дзе вырашым, калі праводзіць з'езд. Не выключана, што ён будзе перанесены на 18 красавіка. У такім выпадку мы зноў будзем пісаць заяўкі на правядзенне з'езду, але гэтым разам ва ўсіх гарадах, дзе ёсць нашыя арганізацыйныя структуры», — заявіў ён.

Пасля правядзення з'езду прадстаўнікі аргкамітэта ў чацвёрты раз паспрабуюць зарэгістраваць партыю ў Міністэрстве юстыцыі.

Першы ўстаноўчы з'езд Партыі свабоды і прагрэсу прайшоў у лістападзе 2003 года. Паводле праграмных дакументаў, партыя ставіла за мэту «прасоўванне ў грамадскай свядомасці каштоўнасцяў дэмакратыі і лібералізму, развіццё дэмакратычных ліберальных рэформаў, садзейнічанне сцвярджэнню ў Беларусі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай прававой дзяржавы, рэалізацыю канстытуцыйных прынцыпаў і развіццё мясцовага самакіравання». Мінюст адмовіў у рэгістрацыі з-за выяўленых ва ўстаноўчых дакументах неадпаведнасцяў дзеючаму заканадаўству.

Паўторна У.Навасяд спрабаваў зарэгістраваць Партыю прагрэсу і свабоды ў чэрвені 2004 года. Гэтым разам у рэгістрацыі было адмоўлена з прычыны парушэнняў пры парадку стварэння партыі.

Не прынесла выніку і трэцяя спроба, зробленая ў траўні 2005 года. Падставай для адмовы ў рэгістрацыі сталі выяўленыя Міністэрствам юстыцыі неадпаведнасці ў пратаколах па вылучэнні дэлегатаў на ўстаноўчы з'езд, а таксама прызнанне 45 подпісаў заснавальнікаў несапраўднымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках