24 снежня 2024, aўторак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пражэктарпэрысхілтан»: У крызіс Лукашэнка эканоміць на няньцы (Відэа)

32

У папулярнай праграме абгаварылі візіт беларускага дыктатара з сынам Колем у Ерэван.

Вядучыя праграмы - Ургант, Цэкала і Светлакоў, а таксама госць праграмы рэжысёр Кеасаян каментавалі артыкул, які выйшаў ў газеце «Московский комсомолец» пад назвай «Лукашэнка робіць піяр на сыне» і быў прысвечаны нядаўняму візіту беларускага кіраўніка на курорт у Арменію. Нагадаем, што нават на сустрэчу з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам, Лукашэнка ўзяў свайго пяцігадовага сына Колю, які падчас афіцыйных перамоваў сядзеў на руках беларускага кіраўніка.

Гумарысты зрабілі выснову, што «Лукашэнка ў крызіс эканоміць на няньцы» і назвалі яго «вусатым нянем». Паколькі ў артыкуле «МК» было напісана, што сын Лукашэнкі «пазашлюбны», Светлакоў, Ургант, Цжкала і Кеасаян доўга гадалі, якое жа прозвішча Колі і, прааналізаваўшы матэрыялы ў СМІ, прыйшлі да высновы, што ягонае прозвішча «Пяцігадовы».

Характэрна, што з праграмы, паказанай у Беларусі на канале ОНТ, жарт пра сына Лукашэнкі цэнзура выразала.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках