26 снежня 2024, Чацвер, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злаўмыснікаў, што пагражалі Анджэю Пачобуту, не пакараюць

2

У Гародні адмовіліся ўзбуджаць крымінальную справу супраць злоўмыснікаў, якія пагражалі актывісту Саюза палякаў Беларусі і журналісту «Gazety Wyborczej» Анджэю Пачобуту.

Аператыўны ўпаўнаважаны Ленінскага раённага аддзела ўнутраных справаў Гародні капітан міліцыі Пазьняк не ўбачыў парушэння заканадаўства ў тым, што невядомыя пашкодзілі дзверы кватэры, дзе жывуць Анджэй Пачобут і ягоная сям’я, перадае «Радыё Рацыя».

Не з’яўляюцца парушэннем заканадаўства, на думку міліцыянта, і шматлікія пагрозы, якія перыядычна атрымліваюць актывіст Саюза палякаў Беларусі і ягоныя родныя, у тым ліку - непаўнагадовая дачка, праз мабільны тэлефон. На думку Анджэя Пачобута, нежаданне супрацоўнікаў міліцыі расследаваць справу сведчыць, перш за ўсё, пра правакацыйныя дзеянні ў дачыненні да яго і ягоных родных.

Сваё нежаданне праводзіць разбіральніцтва міліцыянт патлумачыў тым, што, на яго погляд, «грамадзкі парадак не быў парушаны і матэрыяльных стратаў не зафіксавана». Што датычыцца пагрозаў Анджэю Пачобуту і яго родным, то капітан міліцыі Пазняк лічыць, што яны нібыта ня неслі рэальнай пагрозы і ніякіх дзеянняў для іхняй рэалізацыі не ажыццяўлялася.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках