25 снежня 2024, Серада, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень беларускай Волі святкуюць у Нью-Ёрку, Бэрліне, Брусэлі, Лёндане і Рыме

3

Імпрэзы да Дня Волі ў беларусаў за мяжой праходзяць цягам некалькіх тыдняў. Мерапрыемствы ладзяцца і на бліжэйшыя выходныя да і пасля 25 сакавіка, калі, як сёлета, сьвята прыпадае на працоўны дзень.

У выходныя напярэдадні сьвята 22 сакавіка сьвяточныя імпрэзы ў ЗША правёў Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі. Нядаўна створаная беларуская студэнцкая суполка ў Рыме з нагоды Дня Волі ўшанавала памяць беларусаў, якія загінулі пры Монтэкасіна ў 1944 годзе, перадае «Радыё Свабода».

У Лёндане набажэнства і сьвяткаваньне адбудзецца ў суботу 28-га сакавіка ў Бібліятэцы імя Францішка Скарыны. 29 сакавіка плянуюцца сьвяточныя імпрэзы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня ў ЗША і Згуртаваньня беларусаў Канады ў Таронта. Беларусы Квэбеку і Атавы плянуюць сёлета сьвяткаваць 4 і 5 красавіка.

Непасрэдна 25 сакавіка беларускія сьвяточныя імпрэзы адбудуцца ў ЗША, Нямеччыне, Бэльгіі, Францыі, Польшчы, Літве, Эстоніі.

Мітынгі і сьвяточныя шэсьці плянуюцца ў Нью-Ёрку, Бэрліне, Брусэлі, урачыстыя набажэнствы за Беларусь адбудуцца ў Вільні, Антвэрпэне, Рыме. У Вільні плянуецца ускладаньне кветак да помнікаў айцоў БНР на Росах і прэм'ерны канцэрт хору пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева ў Акадэміі музыкі і тэатра .

Дзень Волі яднае беларусаў

Супольныя праекты, якія тым ці іншым чынам лучыць ідэя Дня Волі, аб’ядноўваюць беларускаю дыяспару. Замежныя беларускія арганізацыі супрацоўнічаюць, і іх плён заўважны.

У ліку сёлетніх сьвяточных імпрэзаў з нагоды Дня Волі у ЗША – беларуская выстава «Мастацтва супраць дыктатуры», супольная ініцыятыва беларусаў з Эўропы і Амэрыкі разам з мастакамі і актывістамі зь Беларусі, якую ужо пабачылі некалькі краін.

Ідэя нарадзілася на Кангрэсе новай дыяспары ў Таліне у сакавіку летась, і, паводле задумы, выстава пачала свае падарожжы па кантынэнтах. Яна складаецца з 30 прац беларускіх мастакоў і скульптараў і задуманая як перасоўная экспазыцыя. Выстава, якая прадстаўлялася ў эстонскім парлямэнце, і будзе паказаная яшчэ ў іншых парлямэнтах Эўропы, цяпер знаходзіцца ў ЗША.

У лютым было ўрачыстае адкрыцьцё экспазыцыі ў Вашынгтоне ў штаб-кватэры Фонду Маршала ў ЗША з удзелам прадстаўнікоў 13 дыпляматычных місій, акрэдытаваных у ЗША, а таксама прадстаўнікоў Рады БНР і беларусаў ЗША і Канады.

22 сакавіка выстава адкрылася ў Нью-Ёрку, у Беларускім музэі ў Брукліне, пасьля ўся экспазыцыя будзе зноў прадстаўленая ў Вашынгтоне.

Выстава – адзін з вынікаў аб'яднаньня моладзевых актывістаў ЗША зь Беларускага моладзевага руху Амэрыкі і з Эстоніі – тамтэйшых каардынатараў «Трэцяга Шляху», палітычных уцекачоў, якія ініцыявалі Кангрэс новай дыяспары і нядаўна стварылі разам з мясцовымі беларусамі эстонскую арганізацыю «Valgevene Uus Tee» – «Новы шлях для Беларусі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках