24 снежня 2024, aўторак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўсё яшчэ катаецца на лыжах у Сочы

18

Беларускі дыктатар пяты дзень знаходзіцца на лыжным курорце Чырвоная Паляна.

19 сакавіка Лукашэнка сустракаўся з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым у яго рэзідэнцыі ў Завідава (Цвярская вобласць). Літаральна праз дзень, 21 сакавіка, беларускі кіраўнік не запрашэнне Мядзведзева прыляцеў у Сочы. На выходных яны разам з расейскім прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным пакаталіся на лыжах і абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Расеі. У афіцыйным пратаколе кажацца, што падчас лыжнага шпацыру Лукашэнка, Мядзведзеў і Пуцін абмеркавалі міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, пытанні знешняй палітыкі Беларусі і Расеі, а таксама закранулі тэму ўдзелу беларускага боку ў будаўніцтве алімпійскіх аб'ектаў у Сочы.

Таксама падчас «працоўнага візіту» у Сочы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Абхазіі Сяргеем Багапшам і заявіў аб гатоўнасці «шчыльна працаваць» з гэтай непрызнанай рэспублікай.

«Пасля здабыцця незалежнасці заўсёды справаў дадаецца. Мы будзем задаволеныя, што з удзелам Беларусі атрымаецца вырашыць больш праблемаў, якія існуюць у гэтым рэгіёне», - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да Сяргея Багапша.

25 сакавіка Лукашэнка сустрэўся са Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і всяе Русі Кірылам. Стасункі праходзілі ў нефармальнай абстаноўцы.

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, бакі абмяняліся меркаваннямі па шырокім коле пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для свецкай і духоўнай уладаў. Аляксандр Лукашэнка і Найсвяцейшы Патрыярх дамовіліся правесці ў хуткім часе афіцыйную сустрэчу.

У паездку па Расеі Аляксандр Лукашэнка адправіўся разам з малодшым сынам Мікалаем. Напярэдадні візіту беларускі кіраўнік таксама з сынам наведваў горныя курорты ў Сербіі і Арменіі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках