27 снежня 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікі шклозаводу «Нёман» рыхтуюцца да страйку

22

У сувязі з несвоечасовай выплатай заробкаў працоўныя Бярозаўскага шклозавода «Нёман» рыхтуюцца да страйку.

На працягу апошніх месяцаў кіраўніцтва прадпрыемства выплочвае заробкі працоўным з парушэннем тэрмінаў. Паводле калектыўнай дамовы, грошы павінныя выплочвацца не пазней за 25 дня кожнага месяца, але ў сувязі з цяжкім эканамічным становішчам заробкі працоўныя прадпрыемства атрымліваюць значна пазней, перадае «Радыё Рацыя».

Менавіта гэта, па словах працоўных шклозавода «Нёман», і стала падставай для хваляванняў.

Прафсаюзны камітэт прадпрыемства і ягоны кіраўнік спрабуюць супакоіць працоўных, якія паставілі ўльтыматум адміністрацыі завода: калі цягам дня грошы не будуць пералічаныя на рахункі, частка працоўнага калектыву адмаўляецца выконваць свае абавязкі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках