2 лiстапада 2024, Субота, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Філарэт прапанаваў рэгуляваць Інтэрнэт

103

Мітрапаліт Філарэт прапаноўвае дзяржаве рэгуляваць Інтэрнэт з выкарыстаннем досведу Кітая.

«Неабходнае дзейснае рэгуляванне Інтэрнэт-змесціва на заканадаўчым узроўні», - заявіў мітрапаліт Філарэт на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з чальцамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы, піша «Інтэрфакс».

У гэтай сувязі, як адзначыў прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ), для Беларусі можа быць карысны досвед Кітая.

«Кітайскі досвед цікавы тым, што адказнасць за выкарыстанне Інтэрнэту ўскладзеная не на дзяржаву, а ляжыць на тых, хто дае доступ да сеткі», - сказаў мітрапаліт.

Паводле яго словаў, «Інтэрнэт, які з'яўляецца расчыненымі дзвярыма ў свет, валодае магутным уплывам на свядомасць людзей».

«Асноўная пагроза зводзіцца да таго, што амаральная інфармацыя стала дасягальнай самым уразлівым катэгорыям - дзецям і падлеткам, у якіх псіхіка яшчэ няўстойлівая. Для іх віртуальны хаос вельмі небяспечны», - сказаў мітрапаліт.

Ён выказаў надзею, што дзяржава не пакіне без увагі праблему, звязаную з «адкрытым доступам да брудных рэсурсаў».

На сустрэчы з чальцамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы таксама выступіў і Аляксандр Лукашэнка. Беларускі кіраўнік заявіў, што ў аснове сусветнага крызісу ляжаць не фінансавыя, а маральныя праблемы.

«Я настойваю на тым, што ў аснове гэтага крызісу ляжаць не эканоміка і фінансы. У яго аснове - свядомасць, маральнасць цяперашняга насельніцтва ўсяго свету. Гэта больш псіхалагічны, маральны крызіс, а не фінансавы, эканамічны», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках