24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Пяткевіч пабралася шлюбам з намеснікам Зімоўскага

29

Газета «Салідарнасць» паведамляе, што першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч сёння пабралася шлюбам з намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Мартыненкам.

Як паведамляе «Салідарнасць», цырымонія адбылася 27 сакавіка ў 10.00 у Менскім гарадскім доме шлюбаў на вуліцы Камуністычнай.

Гэтая падзея абодвума бакамі не афішавалася. На пытанне пра вяселле Пяткевіч супрацоўніца ЗАГСа сказала:

«Спазніліся вы... Яны ўжо распісаліся і з'ехалі».

Загадчыца Дома шлюбаў, у сваю чаргу, не стала адказваць на якія-небудзь пытанні. А ў прыёмнай Мартыненкі каментаваць асабістае жыццё начальніка адмовіліся. Аднак яго сакратарка адзначыла, што Аляксандр Мартыненко знаходзіцца ў адпачынку да 30 сакавіка.

Адзначым, што Наталля Пяткевіч ужо была замужам. Яе былы муж Уладзіслаў Пяткевіч узначальвае «Нацыянальныя спартыўныя латарэі». Пра прыватную біяграфію жаніха вядома менш. Агульнавядома, што апошнія гады ён з'яўляецца намеснікам Аляксандра Зімоўскага. Таксама ён з'яўляецца вядучым перадачы БТ «Ход у адказ».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках