25 снежня 2024, Серада, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запрасілі на саміт у Прагу, але бачыць яго там ня хочуць

36
Лукашэнка запрасілі на саміт у Прагу, але бачыць яго там ня хочуць

28 сакавіка на сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў Эўрапейскага Зьвязу было вырашана запрасіць беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку на саміт Эўрапейскага партнэрства, які адбудзецца ў Празе 7 траўня.

Як паведамляе карэспандэнт “Радыё Свабода” зь месца сустрэчы ў чэскім замку Глубока над Влтавай, галоўным апанэнтам запрашэньня беларускага дыктатара выступіў міністар замежных справаў Нідэрляндаў Максім Фэрхагэн. Ён запатрабаваў гарантый ад кіраўніка Эўракамісіі, што, нягледзячы на запрашэньне, накіраванае Лукашэнку, Беларусь будзе прадстаўляць на саміце міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў. У адваротным выпадку галяндзкі дыплямат прыгразіў публічным выкрываньнем беларускага дыктатара на саміце.

“Была заключаная дамова, згодна зь якой запрашэньне будзе перададзенае Лукашэнку – пры негалосным разуменьні, што асабіста ён у Прагу 7 траўня не зьявіцца, а замест гэтага дашле свайго міністра замежных спраў ці якога-небудзь іншага чыноўніка. Такім чынам можна будзе забясьпечыць прысутнасьць Беларусі і адначасна пазьбегнуць магчымых непрыемных сцэнаў,” – паведаміў карэспандэнт “Радыё Свабода” Ахта Лоб’якіс.

Па выніках сустрэчы кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Хаўер Саляна заявіў: “Гэта вельмі важны саміт, і мы хацелі б, каб на ім былі прадстаўленыя ўсе”. Паводле Ахта Лоб’якіса, многія палітыкі інтэрпрэтуюць гэтую заяву як “усе краіны”, а ня “ўсе лідэры”.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках