25 снежня 2024, Серада, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Гэты візіт прапаганда выкарыстае супраць дэмакратыі ў Беларусі»

11

Запрашэнне Лукашэнкі ў Прагу ідзе на карысць толькі дыктатуры, лічыць былы кіраўнік Беларусі.

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 запрашэнне беларускага дыктатара на саміт Усходняга партнёрства ў Празе. Нагадаем, па паведамленні «Радыё Свабода», у адпаведнасці з сакрэтнай дамовай запрашэнне на саміт ЕЗ будзе перададзенае Лукашэнку, але ён асабіста ў Прагу 7 мая не з'явіцца, а замест сябе дашле міністра замежных спраў або якога-небудзь іншага чыноўніка.

«Калі ўсё адбылося так, як паведаміла «Радыё Свабода», то гэта яшчэ памяркоўны варыянт. Але, відавочна, што ніякіх рэкамендацый Лукашэнка не ўспрымае. Еўрапейцы спадзяюцца ўбачыць выхаванага цывілізаванага чалавека. Але гэта пустыя надзеі. Паедзе ён туды, знойдзе аднаго-двух чалавек, якія яму сімпатызуюць, потым іх пакажуць разам па Беларускім тэлебачанні, вось, маўляў, Еўропа прызнала Лукашэнку. І ўся гэтая прапаганда будзе выкарыстаная супраць правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. Гэта, як і іншыя апошнія дзеянні еўрапейскіх чыноўнікаў, ідзе на карысць дыктатуры, а не беларускаму народу», -- упэўнены Станіслаў Шушкевіч.

«Відавочна, што еўрапейцы не ведаюць, што рабіць з Беларуссю і не прадпрымаюць адэкватных падыходаў. Няхай, у выніку, робяць заўвагі Расеі, якая фактычна навязала нам дыктатуру і дазволіла Лукашэнку непадзельна панаваць у краіне. Але яны жа саромеюцца! У іх жа прагматычныя інтэрасы. Маральны аспект даўно перайшоў на другі план. Сёння еўрапейскія чыноўнікі не чуюць такіх маральных аўтарытэтаў Еўропы як Вацлаў Гавел, або Максім Ферхаген, якія заяўляюць – нельга супрацоўнічаць з дыктатарамі. І гэта вельмі сумна», -- лічыць былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках