3 траўня 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербскія газеты: Лукашэнка да вечару катаўся на лыжах пры дбайным наглядзе семярых целаахоўнікаў

23

У цэнтры ўвагі сэрбскіх СМІ – нечаканы зімовы адпачынак Лукашэнкі на гарналыжным курорце Капаонік. Выданьні падкрэсьліваюць: беларускі бок разьлічваў, што візыт будзе тайным.

Візыт беларускага кіраўніка ў Сэрбію загадзя не афішаваўся ані Менскам, ані Белградам. Нягледзячы на тое, што беларускі лідэр пастаянна заяўляе пра сваю шчырую сымпатыю да сэрбскага народу і ягонага кіраўніцтва. Лукашэнка быў адным зь нямногіх эўрапейскіх лідэраў, хто не падтрымаў незалежнасьці Косава і выказаў салідарнасьць з імкненьнем сэрбаў адстойваць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць, піша «Радыё Свабода».

Тым ня менш, пішуць выданьні, у часе прылёту Лукашэнкі на ўзьлётнай паласе не было ні аркестра, ні дзяржаўных сьцягоў. Паводле выданьня Press, беларускі кіраўнік разьлічваў, што непрыкметна і ціха трапіць на адпачынак у Сэрбію, а таму замест галоўнага сэрбскага аэрапорту «Нікола Тэсла», куды звычайна прыбываюць асобы такога рангу выбраў правінцыйны аэрадром «Канстанцін Вялікі» у горадзе Ніш.

Журналісты выданьня «Вечернье новости» гутарылі з кіраўніцтвам гэтага аэрапорту. Дырэктар Драган Бугарынавіч удакладніў, што зь Менску прыляцелі два самалёту. На “Boing 737-800” быў Лукашэнка. На іншай, меншай машыне "Embrajer" -- яго сьвіта. Дзеці, унукі, іхныя нянькі, лекары, кухары, ахова ды іншы пэрсанал. Паводле Бугарынавіча, гэта прыкладна, чалавек 40.

Раней сэрбскае выданьне Press, а таксама шэраг іншых СМІ са спасылкай на ўласныя крыніцы называлі больш высокую лічбу – да 150 чалавек. Тым часам у гатэлі Гранд, дзе спынілася каманда Лукашэнкі, адмаўляюцца гаварыць, колькі канкрэтна нумароў і апартамэнтаў займаюць беларускія госьці. Паведамляецца, што спэцыяльна для высокіх гасьцей былі тэрмінова вызваленыя нумары, дзе жылі іншыя пастаяльцы. Гэтых людзей перасялілі ў астатнія гатэлі курорта.

Дарэчы, на чытацкіх форумах інтэрнэт-сайтаў названых выданьняў ужо зьявіліся першыя камэнтары на гэты конт. Сярод найбольш распаўсюджаных пытаньняў: хто аплачвае ўвесь гэты адпачынак? Можа сэрбскі бок, які запрасіў усю гэту беларускую каманду ў госьці?

Нягледзячы на пастаяннае прыкрыцьце высокага беларускага госьця ягонымі ўласнымі целаахоўнікамі ды мясцовымі ахоўнікамі, сэрбскім папарацы ўсё ж удалося выйсьці на сьлед і нават сфатаграфаваць яго. Як падае выданьне Blic, Лукашэнка да вечару катаўся на лыжах пры дбайным наглядзе семярых целаахоўнікаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках