4 траўня 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перформанс супраць будаўніцтва АЭС прайшоў у Салігорску (Фота)

4

У Салігорску актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Двое маладых людзей, апранутыя ў спецвопратку, раздавалі ўлёткі, якія папярэджвалі, што будаўніцтва АЭС – гэта вялікая рызыка для экалогіі і эканомікі краіны.

Акцыю правялі актывісты экалагічнай ініцыятывы «ЭкаАбарона», якая далучылася да грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Нагадаем, пляцоўка для будаўніцтва беларускай АЭС знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна Беларусі. Паўночны захад Беларусі — край найпрыгажэйшых азёраў, размешчаных сярод маляўнічых узгоркаў. Месца, багатае на запаведнікі і заказнікі. Непадалёк размешчаны нацыянальны парк Нарачанскі — самае папулярнае месца адпачынку ў Беларусі.

Намер уладаў будаваць АЭС выклікаў пратэсты з боку навукоўцаў і насельніцтва. Беларусь з'яўляецца краінай, якая найбольш пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Навукоўцы выступаюць за недапушчальнасць размяшчэння на тэрыторыі краіны ядзернай зброі і яе элементаў, будаўніцтва АЭС і захавання ядзерных адыходаў.

Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас таксама заяўляў, што Літву турбуе наяўнасць закрытай афіцыйнай інфармацыі і актыўны ўдзел Расеі ў праекце будаўніцтва беларускай АЭС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках