27 снежня 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выніковай дыскусіі Еўрапарламента па Беларусі абмяркуюць праблему палітвязняў

У Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі 31 сакавіка адбудзецца канферэнцыя «Дарожная мапа для Беларусі».

Яе ініцыятарамі выступілі тры вядучыя фракцыі ЕП — Еўрапейскай народнай партыі, сацыял-дэмакратычнай партыі і ліберальнай, піша ucpb.org.

У працы форума прымуць удзел прэзідэнт Еўрапарламента Ханс-Герт Потэрынг, дырэктар БДІПЧ АБСЕ Янэш Ленарчыч, лідэры фракцый Джозаф Доўл, Марцін Шульц і Грэм Уотсан (Graham Watson). З беларускага боку ў якасці дакладчыкаў выступяць кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс, сустаршыня Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) Анатоль Лябедзька.

У пачатку красавіка, нагадаем, Еўрапейскі парламент будзе прымаць рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі.

«Гэтая канферэнцыя з'яўляецца завяршальным этапам цэлай серыі дыскусій і кансультацый, якія праводзіліся дэпутатамі і ў сцэнах Еўрапарламента, і за ягонымі межамі, - паведаміў Анатоль Лябедзька. - Думаю, вынікі гэтай дыскусіі могуць сур'езна паўплываць на змест рэзалюцыі. Прынамсі, прадстаўнічы і колькасны склад удзельнікаў канферэнцыі дазваляе сцвярджаць, што тыя рэкамендацыі, якія будуць дадзеныя, змогуць знайсці адлюстраванне ў выніковым дакуменце».

Выступленне Анатоля Лябедзькі будзе прысвечанае палітычным умовам у Беларусі. Аляксандр Мілінкевіч распавядзе аб дзейнасці грамадскіх арганізацый, Жана Літвіна - аб сітуацыі з недзяржаўнымі мас-медыя, Анжаліка Борыс - аб становішчы нацыянальных меншасцяў.

«Але зразумела, што абмеркаванне «беларускага пытання» будзе шырэйшым за гэтыя тэмы. Я маю намер паднімаць пытанні і аб палітвязнях, і аб выкрадзеных, аб дзейнасці палітычных партый, а таксама аб тым, як праходзіць дыялог Еўропы з афіцыйным Менскам», - сказаў Анатоль Лябедзька. Па ягоных словах, ён не выключае дыскусіі па адзнацы беларускай сітуацыі і прапановах АДС па «дарожнай мапе» (што трэба зрабіць у Беларусі для перамен).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках