24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ можа застацца без офіса: улады ўзнялі арэнду ў 10 разоў

18

З новага года арганізацыі трэба плаціць за офіс у цэнтры Менска каля 5 тысячаў даляраў у месяц. Раней арэнда каштавала ў 10 разоў танней – 500 даляраў.

Партыя шукае грошы дзеля таго, каб працягнуць арэнду офіса, перадае «Еўрарадыё».

Намеснік старшыні партыі Віктар Івашкевіч вялікай трагедыі ў сітуацыі не бачыць, паколькі, паводле яго словаў, асноўны рэсурс партыі – людзі, а не памяшканне:

«Не знойдзем – будзем дзейнічаць без офіса! Гэта не значыць, што Партыя БНФ самаліквідуецца: БНФ – гэта людзі», – кажа Віктар Івашкевіч.

Разам з тым, Віктар Івашкевіч не падтрымаў чуткі пра тое, што на Офіс БНФ на вуліцы Машэрава, 8 ужо прэтэндуюць іншыя партыі ці арганізацыі. Ён заявіў, што нічога не ведае аб такіх намерах.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках