26 снежня 2024, Чацвер, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напярэдані Дня Волі ў Польшы адбудзецца канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю»

1

22 сакавіка на Тэатральнай плошчы ў Варшаве пройдзе чацьвёрты па ліку канцэрт беларускіх і польскіх музыкаў «Салідарныя зь Беларусьсю».

У фэсьце возьмуць удзел вядомыя польскія выканаўцы: Гжэгаж Маркоўскі, Томаш Ліпіньскі, Габа Кулька, Maleo Reggae Rockers, EastWest Rockers і іншыя. Заплянаваны выступ і беларускіх музыкаў, але імёны выканаўцаў зь Беларусі пакуль не паведамляюцца, перадае «Польскае радыё».

Перад канцэртам 22 сакавіка ў Варшаве адбудзецца цыкль культурніцкіх імпрэз: канцэрты, хэпінінгі, прэзэнтацыі фільмаў.

Імпрэзу ладзіць ініцыятыва «Wolna Białoruś» (Свабодная Беларусь) і мэрыя Варшавы.

Гэта ўжо чацверты канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». У 2006 годзе канцэрт быў своеасаблівай падтрымкай для беларускай апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі, а ў 2007 годзе палякі дэманстравалі сваю салідарнасць з беларусамі 25-га сакавіка – у Дзень Волі. Штогод канцэрты збіраюць некалькі тысячаў чалавек, неабыякавых да Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках