24 снежня 2024, aўторак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтрыга месяца: ці прызнае беларуская «палатка» незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі?

3
Інтрыга месяца: ці прызнае беларуская «палатка» незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі?

Большасць беларусаў упэўненыя, што афіцыйны Менск гэта зробіць.

Чытачам сайта Хартыі’97 было прапанавана адказаць на пытанне «Ці прызнае Лукашэнка незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі?». 40,9 % апытаных лічаць, што гэта не адбудзецца. 59,1 % чытачоў сайта ўпэўненыя, што Лукашэнка пойдзе насустрач Расеі, і падкантрольная беларускаму дыктатару «палата прадстаўнікоў» прызнае незалежнасць тэрыторыяў Грузіі.

Нагадаем, што Расея, якая прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі пасля ваеннага ўварвання на тэрыторыю Грузіі ў канцы жніўня 2008 года, актыўна дамагаецца таго ж ад афіцыйнага Менска.

Аляксандр Лукашэнка перадаручыў пытанне «парламенту». Той, у сваю чаргу, адклаў рашэнне да веснавой сесіі.

Аднак учора стала вядома, што пытанне аб разглядзе зваротаў з нагоды прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі вывучаецца «палатай прадстаўнікоў» і пакуль не ўносіўся ў праект парадку дня веснавой сесіі, якая адкрыецца 2 красавіка.

Раней у СМІ неаднаразова выказваліся здагадкі, што ад згоды беларускіх уладаў прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію будзе залежаць кошт расейскага газу для Беларусі, а таксама магчымасць атрымання краінай чарговага расейскага крэдыту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках