24 снежня 2024, aўторак, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнік «Справы 14-ці» Міхась Пашкевіч атрымаў папярэджанне

6

Старшыня моладзевай арганізацыі «Маладыя дэмакраты» Міхась Пашкевіч атрымаў папярэджанне за парушэньне рэжыму адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Як стала вядома, 5 сакавіка Пашкевіч крыху затрымаўся на працы і ў выніку з-за транспартных праблем спазніўся дахаты на 20 хвілінаў. Гэта і паслужыла падставай для правапарушэньня, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паколькі ў мінулым годзе дэмакратычны актывіст Міхась Пашкевіч ў рамках «працэсу 14‑ці» быў пакараны судом Цэнтральнага раёну Мінска двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, ён мусіць прытрымлівацца адмысловага рэжыму. Пад час адбыцця пакарання дастаткова тройчы парушыць рэжым, каб распачаць крымінальную справу па артыкуле 415 крымінальнага Кодэксу РБ (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

Нагадаем, што 3 сакавіка менавіта па гэтым артыкуле было пра’яўленае абвінавачваньне яшчэ аднаму фігуранту «Справы 14-ці» - актывісту «Маладога Фронту» Арцёму Дубскаму. Зараз ён знаходзіцца ў Асіповіцкім ізалятары часавага ўтрымання і на днях будзе пераведзены ў следчы ізалятар №5 Бабруйска..

Адзначым, што «Справа 14-ці» - справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 гадоў калоніі (вызвалены ў жніўні 2008 года). Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандар Баразенка быў прысуджаны да абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, з 27 кастрычніка да 9 снежня 2008 года да суду ён утрымліваўся ў СІЗА. Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця пакарання ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі

Усе ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» знаходзяцца пад жорсткім наглядам і пры сама дробным парушэнні могуць быць пазбаўленыя волі.

Верагодна, такі пільны кантроль за дэмакратычнымі актывістамі дазваляе кантраляваць іх і працягваць пераслед нібыта на законных падставах – за парушэньне рэжыму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках