26 снежня 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь знізіла экспартную пошліну на нафту да 110 даляраў за тону

1

Беларусь, у межах выканання дамоўленасцяў з Расеяй, знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты да расейскага ўзроўня.

Стаўка экспартнай пошліны на волкую нафту ў Беларусі з 1 красавіка 2009 года паніжаная да $110 за тону са $115,3 за тону. Пошліна на светлыя нафтапрадукты складзе $86,4 за тону супраць ранейшых $90, на цёмныя - $46,5 супраць $48,5. Рашэнне аб усталяванні новых мытных пошлін зацверджанае пастановай урада №382, перадае АФН.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з беларуска-расейскай дамовай Беларусь усталёўвае экспартныя пошлны на нафту і нафтапрадукты ў памеры, роўным стаўкам у Расеі, іх уводзіць у дзеянне ў тыя ж тэрміны, што і ў Расеі.

Паводле беларуска-расейскіх дамоўленасцяў пошліна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расеі, у 2009 годзе разлічваецца з ужываннем каэфіцыента 0,356. Такім чынам, з 1 красавіка 2009 года яна складзе $39,16 за тону супраць $41 у сакавіку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках