25 снежня 2024, Серада, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасьці пратэстуюць супраць будаўництва АЭС і заклікаюць выйсці на Чарнобыльскі Шлях (Фота)

У Берасьці актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю супраць будаўніцтва беларускай АЭС.

Мэтамі акцыі зьяўліся прыцягненне ўвагі грамадзтва да планаў будаўніцтва АЭС у Нарачанскім краі, адсутнасць агульнанацыянальнага рэферэндуму па пытаннях будаўніцтва і гэтаксама заклікі да ўдзелу ў традыцыйным шэсці «Чарнобыльскі Шлях», які мае адбыцца ў Менску 26 красавіка, піша старонка jeans-by.com.

Маладыя людзі апранулі белыя халаты і супрацьгазы і выйшлі да кінатэатра «Беларусь», што на вуліцы Савецкай. Яны пачалі раздаваць людзям улёткі з інфармацыяй пра будаўніцтва АЭС і небяспецы, якую нясе ў сабе тое, што яна будуецца расейцамі.

«Выклікаюць небяспеку два факты. Першае – тое, што АЭС будуецца каля Нарачанскага запаведніка, што вельмі моцна адаб'ецца на экалагічнай сітуацыі рэгіёну. Другое – тое, што станцыю будзе будаваць расейская кампанія «Росатом». Усе разлікі і прагнозы, датычныя праекту, створаныя на расейскім досведзе, не зважаючы на тое, што ўсе АЭС там былі пабудаваныя яшчэ ў савецкія часы. Гэта значыць, што ў Беларусі будзе другі Чарнобыль з усімі наступствамі.

Мы патрабуем, каб быў праведзены адкрыты тэндэр на будаўніцтва АЭС, у якім павінны ўдзельнічаць еўрапейскія кампаніі. Таксама неабходнае шырокае грамадзкае абмеркаванне гэтага праекту», - пракаментаваў ўдзельнік акцыі Іван Стасюк.

Нагадаем, пляцоўка для будаўніцтва беларускай АЭС знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна Беларусі. Паўночны захад Беларусі — край найпрыгажэйшых азёраў, размешчаных сярод маляўнічых узгоркаў. Месца, багатае на запаведнікі і заказнікі. Непадалёк размешчаны нацыянальны парк Нарачанскі — самае папулярнае месца адпачынку ў Беларусі.

Намер уладаў будаваць АЭС выклікаў пратэсты з боку навукоўцаў і насельніцтва. Беларусь з'яўляецца краінай, якая найбольш пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Навукоўцы выступаюць за недапушчальнасць размяшчэння на тэрыторыі краіны ядзернай зброі і яе элементаў, будаўніцтва АЭС і захавання ядзерных адыходаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках