24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка гатовы стварыць выгадныя ўмовы для катарскага бізнэсу

17

Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра гатоўнасць беларускага боку стварыць неабходныя ўмовы для ўкладання інвестыцыяў і рэалізацыі сумесных праектаў з Катарам.

«Перавагай Беларусі з'яўляецца тое, што мы з'яўляемся цэнтрам Еўрапейскага кантынента і гатовыя прапанаваць вам шэраг варыянтаў для супрацоўніцтва, інвеставання ў Беларусь», - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску з эмірам Дзяржавы Катар шэйхам Хамадам бэн Халіфам аль-Тані, які знаходзіцца тут з візітам.

«Мы хацелі, каб пасля вашага візіту да нас прыехалі бізнэсоўцы Катара. Калі будзе выгадна, дык мы створым добрыя ўмовы для інвеставання, разгортвання вашых кампаніяў у Беларусі», - сказаў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік прызнаў, што ў Менску «не так часта сустракаюць такіх высокіх гасцей з арабскага свету". "Мы задаволеныя гэтым візіту, і спадзяемся, што вы станеце першаадкрывальнікам дарогі ў Менск для кіраўнікоў арабскіх дзяржаваў», - адзначыў беларускі кіраўнік.

У сваю чаргу шэйх, заявіў аб гатоўнасці «падчас візіту ў Беларусь казаць пра умацаванне супрацоўніцтва». «Мы гатовыя супрацоўнічаць у розных сферах, адной з якіх з'яўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі», - сказаў Х.бэн Халіфа аль-Тані.

«Мы прыехалі для таго, каб падпісаць канкрэтныя дамовы і вызначыць канкрэтныя накірункі супрацоўніцтва», - сказаў эмір Катара.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках