23 лiстапада 2024, Субота, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы хочуць адправіць Лукашэнку ў космас

23

12 красавіка, у Дзень касманаўтыкі, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі сацыялагічнае апытанне, каб даведацца, каго беларусы хацелі б адправіць у космас.

Сярод прапанаваных менчукам варыянтаў адказаў былі: экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш, беларуская спявачка Ірына Дарафеева, беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка, прэм'ер-міністр Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў (адправіць гэты палітычны тандэм прапаноўвалася ў адной ракеце), паведамляе jeans-by.com.

Апытанне прайшло на набярэжнай Свіслачы.

Самымі непадыходзячымі касманаўтамі апынуліся Джордж Буш і Ірына Дарафеева, якія набралі па 3% галасоў.

На наступным месцы па папулярнасці апынуліся тандэм Пуціна і Мядзведзева. Яны набралі 5,5% галасоў.

83% апытаных заявілі, што хацелі б запусціць у космас беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках