26 снежня 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

16 красавіка, 18.00, Кастрычніцкая плошча – акцыя ў падтрымку палітвязняў

У Дзень салідарнасці ў цэнтры Менска пройдзе акцыя з патрабаваннем вызваліць з турмаў вязняў сумлення.

«16 красавіка ў 18.00 мы збіраемся выйсці на Кастрычніцкую плошчу, каб у чарговы раз паказаць беларускай грамадскасці і сусветнай супольнасці, што ў Беларусі ёсць палітвязні, і мы патрабуем іх вызвалення», - заявіў лідэр руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

Удзел у акцыі прымуць прадстаўнікі розных палітычных арганізацыяў. Пратэстоўцы маюць намер заклікаць улады вызваліць палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенку і Арцёма Дубскага і спыніць ціск на палітычных апанентаў.

«Яшчэ адно патрабаванне акцыі – не толькі вызваліць палітвязняў, але і спыніць рэпрэсіі па палітычных матывах, таму што, нягледзячы на так званую «лібералізацыю», на тое, што Аляксандра Лукашэнку могуць паклікаць на саміт Еўразвяза, у нас працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, а ціск на моладзь, на палітычных актывістаў не спыніўся, а наадварот узмацніўся», -- заявіў адзін з лідэраў кампаніі «Джынс за свабоду», актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках