26 снежня 2024, Чацвер, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: «На саміце ЕЗ у Празе беларускага кіраўніка не будзе»

4

Аналітыкі сцвярджаюць, што Еўропа вызначылася з пытаннем запрашэння Аляксандра Лукашэнкі на саміт 7 траўня ў Прагу. Паводле звестак экспертаў, Еўразвяз не запросіць беларускага кіраўніка.

Як сцвярджае палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, гэтае пытанне было вырашанае 7 красавіка падчас кансультацыяў кіраўнікоў міністэрстваў замежных справаў краінаў Еўразвяза. З беларускага боку на кансультацыях прысутнічаў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Валеры Варанецкі. Яму паведамілі, што Беларусь на саміце ЕЗ будзе прадстаўляць міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў, перадае «Радыё Рацыя».

«На саміце ў Празе з краінаў-чальцоў Еўразвяза будуць прадстаўленыя толькі два прэзідэнты: Польшчы і Чэхіі, -- заяўляе Раман Якаўлеўскі. -- Чэхія з'яўляецца гаспадаром саміту, а Польшча разам са Швецыяй ініцыявалі партнёрства, але ў Швецыі няма прэзідэнта, на чале краіны знаходзяцца кароль і прэм'ер-міністр. Усе астатнія краіны ўдзельніцы Усходняга партнёрства будуць прадстаўленыя сваімі прэзідэнтамі, акрамя Беларусі. Прычым, думаю, што беларускі бок такое рашэнне можа задаволіць».

Дэпутат Еўрапарламента Яцэк Сарыюш-Вольскі адзначае, што Аляксандра Лукашэнку пакуль рана запрашаць у Еўропу:

«У любым выпадку ў Еўрапарламенце мы выказаліся наконт гэтага запрашэння даволі ясна. Я таксама выступіў з ініцыятывай, каб у Прагу прыехаў не Лукашэнка, а хто-небудзь з прадстаўнікоў уладаў. Лічу, што візіт на гэтае мерапрыемства Лукашэнкі быў бы неадэкватным сённяшняй сітуацыі і, у прыватнасці, заўчасным».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках