26 лiстапада 2024, aўторак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Оршы маёр міліцыі застрэліўся з аўтамата

18

У мінулы панядзелак маёр Аршанскага АУС на транспарце стрэлам у галаву з аўтамата АКС-74У скончыў жыццё самагубствам.

Як стала вядома «Ежедневнику», 41-гадовы супрацоўнік знаходзіўся на пасадзе старэйшага інспектара аддзела правапарадку і праслужыў да гэтага ў міліцыі 18 год.

«У Мікалая (імя загінулага змененае) засталася васемнаццацігадовая дачка і мама, – падзяліўся ў адзін з калегаў маёра. – Жонкі ў яго не было, ён быў удаўцом. Увесь гэты час мы ўсе ведалі яго як добрага, адказнага супрацоўніка».

Паміж тым, як растлумачылі ў транспартнай пракуратуры раёна, стрэл прагучаў у пакоі для захоўвання зброі ў той час, калі праходзіла праверка стану ўзбраення. Супрацоўнік міліцыі знаходзіўся на службе, быў у форменнай вопратцы.

«Цяжка судзіць, што адбылося на самой справе, але пакуль мы не высоўваем ніякіх версій здарэння, – растлумачылі ў транспартнай пракуратуры Аршанскага раёна. – Зараз намі апытваюцца супрацоўнікі міліцыі – калегі загінулага. Ідзе праверка».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках