24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін: Бюджэт не вытрымае

16

Планаванага падвышэння зарплатаў і пенсіяў у траўні ў Беларусі не будзе.

Пра гэта паведаміў сёння міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, адказваючы на пытанні «дэпутатаў» «палаты прадстаўнікоў», перадае БелТА.

Ва ўдакладненнях да бюджэту Беларусі на 2009 год закладзеныя асігнаванні на павелічэнне зарабатнай платы — 5% тарыфнай стаўкі першага разраду.

«Але калі раней мы планавалі гэтае падвышэнне ў траўні, дык сёння эканамічная сітуацыя паказала, што бюджэт не зможа забяспечыць гэтае падвышэнне менавіта ў траўні. Таму мы будзем прымаць рашэнні пра павелічэнне зарабатнай платы і пенсіяў адэкватна наяўным рэсурсам», — сказаў Андрэй Харкавец.

Акрамя гэтага, Міністэрства фінансаў правяло ўдакладненне бюджэту цяперашняга года, у адпаведнасці з якім плануецца істотнае скарачэнне яго расходнай часткі.

«Прадугледжваецца цэлы шэраг мераў па скарачэнні выдаткаў, скарачэнне будзе вельмі значным. За многія гады гэта будзе радыкальная сітуацыя ў бюджэтным працэсе», - адзначыў кіраўнік Мінфіна.

Акрамя таго, падчас свайго выступу Андрэй Харкавец заявіў, што Мінфін плануе ў красавіку працягнуць перамовы з расейскім бокам па пытаннях прыцягнення адразу 2 крэдытаў у суме 100 мільярдаў расейскіх рублёў і 2 мільярдаў даляраў.

«Мы запрасілі сустрэчу з міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным, чакаем рэакцыі на гэтую сустрэчу. Мы плануем, што гэтая сустрэча можа адбыцца ў цяперашнім месяцы», - сказаў Андрэй Харкавец.

Як раней паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, у выніку рэзкай дэвальвацыі рубля, якая адбылася ў студзені, зарплаты беларусаў зменшыліся на 100-300 даляраў. Акрамя таго, зарплаты сталі падаць і ў рублёвым эквіваленце з-за ўразання даплатаў і прэміяў, а таксама адпраўкі працоўных у вымушаныя адпачынкі і скарачэння працоўнага тыдня на шмат якіх прадпрыемствах.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках