26 снежня 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узбекістан можа выйсці з АДКБ

Міністэрства замежных справаў Узбекістана «не бачыць мэтазгоднасці» свайго ўдзелу ў сустрэчы міністраў замежных справаў АДКБ 16-17 красавіка ў Ерэване.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла ваенна-дыпламатычная крыніца ў Маскве.

Крыніца патлумачыла, што Узбекістан не мае намеру абмяркоўваць з кіраўнікамі МЗС дзяржаваў АДКБ магчымасці каардынацыі іх знешнепалітычных падыходаў да міжнароднай бяспекі. Раней Ташкент запатрабаваў узгадніць з ім планы будаўніцтва ў Кыргызстане і Таджыкістане гідраэлектрастанцыяў.

У снежні мінуўлага года, калі кіраўніцтва Узбекістана адмовілася прыехаць на нефармальны саміт АДКБ у Казахстан, з'явілася інфармацыя, што неўзабаве Ташкент можа выйсці з Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Нагадаем, што у АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея, Таджыкістан і Узбекістан. Сёння ў Ерэване сустрэліся міністры ўнутраных справаў згаданых дзяржаваў. Краіны маюць намер абмеркаваць пытанні стварэння і функцыянавання Калектыўных сілаў аператыўнага разгортвання (КСАР) і ўзаемадзеяння паміж праваахоўнымі органамі ў фармаце арганізацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках