24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артура Фінькевіча не выпусцілі з Беларусі на сустрэчу з кангрэсменамі ЗША

4

Лідэра «Маладой Беларусі» затрымалі на мяжы і заявілі, што ён не мае права пакідаць краіну.

Артур Фінькевіч, а таксама лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін і намеснік старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка былі затрыманыя беларускімі памежнікамі на выездзе ў Літву. Апазіцыйныя палітыкі ехалі на аўтамабілі ў Вільнюс, дзе павінная адбыцца сустрэча беларускіх дэмакратаў з амерыканскімі кангрэсменамі.

Аднак, як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Артур Фінькевіч, на мяжы спачатку падвергнуўся дбайнаму ператрусу Аляксандр Казулін, а пасля памежнікі заявілі яму самому, што не мае правы пакідаць краіну. «У выездзе мне адмоўлена нібыта на падставе таго, што ў лютым 2008 года я быў асуджаны за парушэнне правілаў адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Мне тады далі яшчэ 1,5 агаы абмежавання волі. Гэты тэрмін амаль мінуў, я на працягу года спакойна выязджаў за мяжу, а тут нечакана не выпусцілі і паставілі ў пашпарце штамп «У выездзе адмоўлена», - распавёў прэс-цэнтру Хартыі97 Артур Фінькевіч.

«Сённяшнія падзеі ў чарговы раз паказваюць, што беларускі рэжым не збіраецца змяняцца, рэпрэсіі працягваюцца. Апазіцыянераў нейтралізуюць тым ці іншым спосабам. Лукашэнка не гатовы ісці прынцыпова на лібералізацыю», - сказаў моладзевы актывіст.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках