25 снежня 2024, Серада, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку (Абноўлена)

7
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку (Абноўлена)

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, якога ўжо трэці месяц утрымліваюць у менскай турме на Акрэсціна, абвесціў бестэрміновую галадоўку.

Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў адвакат арыштаванага прадпрымальніка Павал Сапелка.

«Аўтуховіч абвясціў галадоўку 16 красавіка. Ён патрабуе максімальна хуткага завяршэння расследавання альбо змянення меры стрымання», -- сказаў адвакат.

Мікалай Аўтуховіч не прызнае сябе вінаватым і патрабуе, каб расследаванне справы было перададзена з Міністэрства ўнутраных справаў у Генеральную пракуратуру. Усе абвінавачванні палітвязень лічыць абсурднымі. Прадпрымальнік мае намер галадаць да таго часу, пакуль яму, а таксама Уладзіміру Асіпенку і Юрыю Лявонаву не будзе змененая мера стрымання.

Адвакат Павал Сапелка заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97, што Аўтуховіч «будзе весці галадоўку, пакуль не даб'ецца сваёй мэты».

Таксама Павал Сапелка адзначыў, што ў цяперашні час у Мікалая Аўтуховіча ёсць праблемы са здароўем.

«Адчувае сябе ён не вельмі. Скардзіцца на сэрца і на зрок», -- заявіў адвакат.

У сувязі з таямніцай следства адвакат не мае права распаўсюджвацца пра ход расследавання. Адзінае, што змог распавесці Павал Сапелка прэс-цэнтру Хартыі’97 – тэрмін утрымання Мікалая Аўтуховіча пад вартай падоўжаны да 5 траўня.

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Юры Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. Санкцыю на затрыманне і ператрус у іх кватэрах даў пракурор Гарадзенскай вобласці. 18 лютага ўсім траім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што М.Аўтуховіч і Ю.Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя «Міжнароднай амністыяй» вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках