26 снежня 2024, Чацвер, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці асудзілі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці: ноч апазіцыянеры правялі ў ізалятары

Суд Ленінскага раёна горада Берасця 17 красавіка разгледзеў адміністрацыйныя справы пяці затрыманых напярэдадні ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з палітвязнямі.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзімір Шэлег, Яўген Скрабец, Іларыён Касянчук, Наталля Гагалюк і Кацярына Ішчык прызнаныя вінаватымі па ч. 1 арт. 23.34 КОАП (парушэнне вызначанага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). Кожнаму з іх суд прызначыў штраф у памеры двух базавых велічыняў (70 тыс. рублёў).

Як адзначыў праваабаронца, на судовым паседжанні актывісты апазіцыі не адмаўлялі свайго ўдзелу ў акцыі мірнага пратэсту, на які яны, на іх думку, маюць права.

Нагадаем, што 16 красавіка ў 20.40 пяцёра маладых людзей прыйшлі на галоўную плошчу горада і селі ля помніка Леніну. Яны трымалі расцяжку "Свабоду палітвязням!" і сцяг Еўразвяза. Праз пяць хвілінаў да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі пакінуць плошчу. Пасля адмовы выканаць гэтае патрабаванне актывістаў апазіцыі затрымалі і ў 21.00 даставілі ў Ленінскі РАУС. Там іх абшукалі, знялі на відэа, склалі ў іх дачыненні пратаколы. Пасля гэтага маладых людзей змясцілі ў ізалятар часавага ўтрымання, адкуль яны 17 красавіка былі дастаўленыя ў суд Ленінскага раёна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках