25 снежня 2024, Серада, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітаўтас Ландсбергіс: «Гвалтоўны прызыў у армію трэба прыраўняць да захопу закладнікаў»

2

Падчас прыняцця рэзалюцыі па Беларусі дэпутаты Еўрапарламента прызналі, што ў краіне праводзіцца прымусовы прызыў у армію актывістаў апазіцыі, а таксама заклікалі вызваліць палітвязняў.

Дэпутат ад Польшчы Яцэк Пратасевіч унес у рэзалюцыю папраўку, якая патрабуе ад уладаў Беларусі выпусціць нядаўна арыштаваных палітвязняў, паведамляе «Радыё Свабода». Таксама Пратасевіч запатрабаваў перагледзець прысуды, вынесеныя на «Працэсе 14-ці» удзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску ў студзені 2008 года.

Дэпутат ад Літвы Вітаўтас Ландсбергіс прапанаваў еўрапарламентарам заступіцца за трох актывістаў беларускай апазіцыі, якіх гвалтоўным чынам забралі ў армію.

«Адзін з іх з'яўляецца сынам лідэра апазіцыі. Гэта варта прыраўняць да захопу закладнікаў – бярэм у армію твайго сына, таму што ты ў апазіцыі, і з ім можа там нешта здарыцца. Такая папраўка забяспечыла б бяспеку тым, хто былі прымусова ўзятыя ў армію», -- заявіў Ландсбергіс.

Нагадаем, што ў лютым 2009 года ў Менску былі гвалтоўна затрыманыя міліцыяй і супрацоўнікамі КДБ моладзевыя лідэры: Іван Шыла, Франак Вячорка і Зміцер Хведарук. Актывістаў апазіцыі прымусова даставілі ў паліклінікі на праходжанне медагляду, пасля чаго адправілі ў армію, нягледзячы на медыцынскія паказанні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках