26 снежня 2024, Чацвер, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: «У ліпені скончацца пазычаныя беларускімі ўладамі мільярды»

18
Леанід Заіка: «У ліпені скончацца пазычаныя беларускімі ўладамі мільярды»

Незалежныя аналітыкі лічаць, што беларусы не разумеюць усёй сур'ёзнасці эканамічнага крызісу.

«Зачараваныя тэлебачаннем беларусы ўпэўненыя, што яны жывуць у паспяховай краіне», -- заявіў у інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны» кіраўнік цэнтра «Стратэгія» эканаміст Леанід Заіка.

Паводле яго словаў, беларусы не вераць, што хутка крызіс ударыць па ўсіх.

«Яны думаюць, што штогадовыя восем мільярдаў даляраў атрыманых ад Расеі ў выглядзе схаваных субсідыяў, гэта заслужаныя імі грошы. А вось украінцы і расейцы разумеюць, што яны могуць спадзявацца толькі на сябе – ніхто ім дапамагаць не будзе», -- кажа Леанід Заіка.

«Адкуль у нашых прадпрыемстваў можа ўзяцца прыбытак, калі экспарт беларускіх тавараў знізіўся на 45%? Вось калі ў чэрвені-ліпені скончацца ўсё пазычаныя Беларуссю мільярды даляраў, тады людзі ўбачаць, што грошай у іх сапраўды няма», - упэўнены кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

З Леанідам Заікам шмат у чым згодны эканаміст Міхаіл Залескі. Аднак ён лічыць, што «паказчык таго, што так мала беларусаў зараз эканомяць, можна патлумачыць не толькі эканамічным становішчам, але і традыцыямі».

Ён адзначыў, што «існуе тры стратэгіі сямейнага бюджэту: скарачэнне выдаткаў, рэструктурызацыя (умоўна кажучы, больш ежы, менш аўтамабіляў) і пошук новых шляхоў атрымання прыбыткаў». «Магчыма, шмат хто скарыстаўся іншымі спосабамі выжывання», - лічыць Міхаіл Залескі.

Мы можам вярнуцца да сітуацыі сярэдзіны 90-х гадоў

У беларускай прамысловасці працаваць стратна пачынаюць ужо не толькі асобныя прадпрыемствы, але і цэлыя галіны. З новага года з'явілася адразу пяць галінаў, у якіх рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі сышла ў мінус. Гэта мікрабіялагічная прамысловасць, цэлюлозна-папяровая, мясная і малочная. А ў лютым да іх дадаліся шкляная і фарфорово-фаянсавая, а таксама лесанарыхтоўчая. Сярод гэтых галінаў горшы паказчык рэнтабельнасці ў мясомалочнікаў — мінус 5,2%. Пры гэтым яшчэ па выніках шасці месяцаў мінулага годы гэтая галіна паказвала наўпрост супрацьлеглы вынік — плюс 5,5%. Аднак ужо ў снежні гэты паказчык знізіўся амаль да нуля (0,6%), паведамляюць «Беларускія навіны».

Паводле дадзеных Белстата, шэраг галінаў працуюць з нізкай прыбыткам: трактарнае і сельскагаспадарчае машынабудаванне (7%), мукамольна-крупяная і камбікормавая прамысловасць (5%), аўтамабільная (4,6%), хімічная (4,1%) і тэкстыльная (4%) прамысловасці.

За два месяцы больш чым ў два разы знізілася рэнтабельнасць і па ўсёй прамысловасці — да 7,2% супраць 17,3% у студзені-лютым 2008 года.

На думку Леаніда Заікі, нічога дзіўнага ў гэтым няма. «Цудаў не бывае. Гэта кажа толькі пра тое, што мы ўступаем у эканамічны крызіс. Тыя, хто не адаптаваўся да новых умоваў, не прыбраў лішнюю працоўную сілу, не знізіў выдаткі, зарплату, аб'ёмы вытворчасці, сыходзяць у мінус», — адзначыў эканаміст.

Эканаміст лічыць, што гэты паказчык заніжаны. «Частку сваіх выдаткаў па бухгалтэрыі кіраўнікі прадпрыемстваў хаваюць. Аднак гэта ўсё вылезе да сярэдзіны года, калі прыйдзецца разлічвацца за ўзятыя крэдыты», — адзначыў ён. Па выніках першага паўгоддзя эксперт прагназуе 45% стратных прадпрыемстваў. Пры гэтым ён не выключыў, што мы можам вярнуцца да сітуацыі сярэдзіны 90-х гадоў, калі колькасць стратных прадпрыемстваў у асобных рэгіёнах (Магілёўскай і Віцебскай) перавышала 55%.

Суадносіны складскіх запасаў да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці выраслі з 61,1% у снежні 2008 года да 91,8% у сакавіку 2009-га.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках