28 снежня 2024, Субота, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр адукацыі запрасіла Івана Шылу здаць апошні школьны іспыт у Польшчы

4

Моладзевы лідэр Іван Шыла, які быў выключаны са школы па палітычных матывах, а пасля гвалтоўна прызваны ў армію, цяпер можа скончыць сярэднюю адукацыю ў Польшчы.

Міністр адукацыі Польшчы Катажына Халь адказала на ліст актывіста «Маладога Фронту» Івана Шылы, які прасіў дазволіць здаць іспыт па ангельскай мове ў гэтай краіне. Міністр дала сваю згоду, паведамляе «Газета выборча».

Нагадаем, што актывіст «Маладога Фронту» Іван Шыла звярнуўся да міністра адукацыі Польшчы Катажыны Халь з просьбай дазволіць яму здаць апошні іспыт па ангельскай мове і атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі.

У сваім лісце моладзевы актывіст адзначыў, што ўлетку 2008 года «па палітычных прычынах быў выключаны са школы перад апошнім іспытам». Затым ён звярнуўся ў суд, але не змог знайсці там праўды з прычыны залежнасці беларускіх суддзяў ад выканаўчай улады.

У лютым Івана Шылу «у парушэнне ўсіх юрыдычных працэдураў і нормаў, гвалтоўным і незаконным чынам забралі ў армію».

У падобных сітуацыях апынуліся таксама старшыня «Моладзі БНФ» Франак Вячорка і адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках