26 чэрвеня 2024, Серада, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акт вандалізму ў Віцебску: На сцяне сінагогі з'явілася свастыка (Фота)

2

Свастыка і антысеміцкія лозунгі былі намаляваныя на фасадзе Віцебскай сінагогі 22 красавіка.

Як паведамляе «Еўрарадыё», намалявалі фашысцкую сімволіку, хутчэй за ўсё, у начны час сутак. Вернікі і выпадковыя мінакі заўважылі чорны крыж з надпісам «6 мільёнаў – хлусня!» толькі раніцай.

Па словах кіраўніка іудзейскага таварыства «Дом Ізраілю» Хаіма Магаршака, гэта ўжо не першы выпадак, калі сінагогу паганяць прафашысцкай сімволікай. У мінулы раз праваахоўныя органы палічылі, што знайсці вандалаў немагчыма. Цяпер Хаім Магаршак таксама напісаў заяву ў міліцыю, але ўжо без асаблівай упэўненасці, што вандалы будуць знойдзеныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках