23 снежня 2024, панядзелак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Эстоніі: Санкцыі супраць беларускага рэжыму могуць быць вернутыя

Міністр замежных справаў Эстоніі заяўляе, што Еўразвяз павінен прымусіць беларускія ўлады паважаць правы чалавека.

У Таліне ў інфармацыйным цэнтры Еўрапейскага звяза 22 красавіка адбыліся дэбаты з нагоды пашырэння праграмы ЕЗ «Усходняе партнёрства» на Беларусь. У іх удзельнічалі міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт, парламентар Андрэс Херкель, а таксама беларускія студэнты, якія навучаюцца ў гэтай краіне па палітычных матывах, паведамляе БелаПАН.

«Міністр Паэт адзначыў, што задача ЕЗ – прымусіць Менск паважаць правы чалавека ў рэспубліцы і выконваць міжнародныя стандарты ў гэтай сферы. У адваротным выпадку ЕЗ можа за кароткі час аднавіць усе дзейсныя санкцыі ў дачыненні да дзейснага рэжыму», — сказаў ініцыятар правядзення гэтай сустрэчы Яўген Крыштафовіч, старшыня моладзевага аб'яднання «Адкрытая Рэспубліка».

«Вядома, любыя змены за паўгады не адбываюцца, але, як заўважылі дэпутат Херкель і Крыштафовіч, прынамсі, адмяніць спрэчныя крымінальныя артыкулы Лукашэнка мог за паўгадзіны. Супрацоўніцтва магчымае толькі, калі гэтае супрацоўніцтва ўзаемнае», — лічыць Ігар Случак, беларускі студэнт юрыдычнага факультэта Тартускага ўніверсітэта.

Нагадаем, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 года, якія, на думку ЕЗ, не адпавядалі дэмакратычным нормам, у дачыненні да вышэйшых беларускіх чыноўнікаў былі ўведзеныя санкцыі. У прыватнасці, ім быў забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага звяза. Аднак у кастрычніку 2008 года санкцыі былі знятыя.

7 траўня ў Празе адбудзецца саміт «Усходняга партнёрства», на які быў запрошаны Аляксандр Лукашэнка. Як заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў, Лукашэнка сам прыме ўдзел у саміце і сфармуе чальцоў беларускай дэлегацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках