25 снежня 2024, Серада, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прадпрыемствах Гародні перасталі плаціць дапамогу за нараджэнне дзіцяці

8

Уздзеянне эканамічнага крызісу ўсё больш адбіваецца на беларускіх прадпрыемствах машынабудаўнічай галіны.

Як паведамляе «Радыё Рацыя», шмат якія гарадзенскія машынабудаўнічыя прадпрыемствы знаходзяцца на мяжы масавых звальненняў працоўных.

Адсутнасць попыту на прадукцыю машынабудаўнічых заводаў абласнога цэнтра прывяла да істотнага змяншэння зарплатаў працоўных і прыпынення дадатковых выплатаў, такіх, як грашовая дапамога ў выпадку нараджэння дзіцяці і кампенсацыя за ненармаваны працоўны дзень. Прычым, адміністрацыя прадпрыемстваў прымушае супрацоўнікаў пісаць заявы, паводле якіх яны добрасумленна адмаўляюцца ад дадатковых выплатаў ці просяць перавесці іх на скарочаны працоўны рэжым.

Яскравым прыкладам стану машынабудаўнічай галіны ў Гародні з'яўляецца завод карданных валаў: з пачатку года з прадпрыемства звольніліся больш за 100 чалавек, сярэдняя зарплата знізілася практычна да 200 000 беларускіх рублёў, а аб'ёмы вытворчасці зменшыліся напалову.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках