26 снежня 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч галадае ўжо 8 дзён

3

Арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік трымае галадоўку пратэсту ў камеры следчага ізалятара.

Лідэр прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч 16 красавіка абвясціў галадоўку ў менскім СІЗА. Ён патрабуе максімальна хуткага завяршэння расследавання альбо змены меры стрымання. Аўтуховіч не прызнае сябе вінаватым і патрабуе, каб расследаванне справы было перададзенае з Міністэрства ўнутраных спраў у Генеральную пракуратуру. Усе абвінавачванні палітвязень лічыць абсурднымі.

Адвакат Павел Сапелка не ведае аб стане здароўя Мікалая Аўтуховіча. У пятніцу ён збіраўся наведаць прадпрымальніка.

Нагадаем, што ваўкавыскія прадпрымальнікі Юрый Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. Санкцыю на затрыманне і ператрус у іх кватэрах даў пракурор Гарадзенскай вобласці. 18 лютага ўсім траім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, зважаючы на тое, што М.Аўтуховіч і Ю.Лявонаў раней ужо былі судзімыя і прызнаныя «Міжнароднай амністыяй» вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках