26 снежня 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Ўладзіміра Асіпенку не адпускаюць з СІЗА на пахаванне блізкага сваяка

4

Адміністрацыя менскага следчага ізалятара заяўляе, што ў турме няма канвою для суправаджэння арыштаванага прадпрымальніка.

Як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 дачка Ўладзіміра Асіпенкі, у арыштаванага прадпрымальніка 23 красавіка памёр родны дзядзька, «які застаўся ў яго адзіным сваяком па лініі бацькі».

«Мы звярнуліся з просьбай да следчага Кухарчыка, каб ён даў бацьку магчымасць пабываць на пахаванні, -- паведаміла Людміла Асіпенка. -- На што атрымалі адказ: нажаль, у СІЗА няма канвою... і ён не зможа забяспечыць ягоную прысутнасць заўтра на пахаванні»

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка.

З моманту арышту блізкія сваякі ні разу не ўбачылі абвінавачваных. Следчы шмат разоў адхіляў прашэнне жонак і дзяцей на спатканне з арыштаванымі прадпрымальнікамі, якія ўтрымоўваюцца ў СІЗА ГУУС Менгарвыканкама. 16 красавіка адзін з арыштаваных, Мікалай Аўтуховіч, абвясціў галадоўку.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, зважаючы на тое, што М.Аўтуховіч і Ю.Лявонаў раней ужо былі судзімыя і прызнаныя «Міжнароднай амністыяй» вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках